На факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася I Мінская Мадэль Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Мерапрыемства адкрылі:
- прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Віктар Паўлавіч Кочын,
- Выканаўчы сакратар Дзелавога савета Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Сяргей Вадзімавіч Канаўскі,
- сузаснавальнік і старшыня Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network Вікторыя Ху
- начальнік упраўлення Кітая і Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Вадзім Леанідавіч Сенюта
- Яўген Алегавіч Рабцаў, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, в.а. Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Сакратарыяце ШАС (па ВКС)
- эксперт Сакратарыята ШАС Павел Іванавіч Далгоў
- дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Анатольеўна Дастанка
- дэкан Вышэйшай школы міжнародных адносін і сусветнай палітыкі ФДБОУ ВА «Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя М.А. Дабралюбава», доктар палітычных навук, прафесар, ментар філіяла SCOLAR у Ніжнім Ноўгарадзе Святлана Анатольеўна Колабава.
Таксама ў адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар па знешніх сувязях SCOLAR Network Шыкха Тхапа Магар і адміністрацыйны дырэктар SCOLAR Network Лю Жуйна
Гэты праект рэалізуецца ў адпаведнасці з Пагадненнем аб адкрыцці ў БДУ філіяла Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network, суарганізатарамі выступаюць філіялы платформы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Санкт-Пецярбургу. У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэт імя М. А. Дабралюбава, Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква).
Мадэль ШАС — гэта сінтэз навуковай канферэнцыі і ролевай гульні, падчас якой удзельнікі імітуюць работу органаў ШАС па адным або некалькіх напрамках. Удзельнікі выступаюць у ролі паўнамоцных прадстаўнікоў краін - членаў ШАС. Іх асноўная задача — вывучыць і прадставіць пазіцыю краіны па пытанню, якое стаіць на парадку дня. Мэта мерапрыемства — азнаямленне ўдзельнікаў з дзейнасцю ШАС і яе перспектывамі, развіццё навыкаў работы ў камандзе і публічных выступленняў, стымуляванне цікавасці моладзі да вывучэння міжнародных адносін і сусветнай палітыкі.
У рамках пасяджэння І Мінскай Мадэлі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва мэтай мадэлявання стануць пасяджэнні камітэтаў "Развіццё моладзевай палітыкі: стратэгіі і ініцыятывы для ўстойлівай будучыні" і "Ахова прыроды, навакольнага асяроддзя і клімату".
Мерапрыемства пройдзе з 13 да 15 лістапада 2024 года.
{gallery}2024/2024_11_13{/gallery}