5 лістапада на факультэце міжнародных адносін прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых студэнтаў-мытнікаў па выніках мінулага навучальнага года. Сярод узнагароджаных каля 40 актыўных і паспяховых студэнтаў 2-4 курсаў.
Будучым мытнікам уручалі самыя розныя ўзнагароды: "Падзяку" дэкана ФМА, нагрудны знак "Рупліваму", нагрудны знак Мінскай рэгіянальнай мытні, падзякі ад загадчыцы кафедры фізвыхавання і спорту БДУ, ВА ГА "БРСМ" БДУ, адміністрацыі гімназіі № 30 г. Мінска.
{gallery}2024/2024_11_05_03{/gallery}