5 лістапада 2024 г. секцыя італьянскай мовы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Далідовіч В.У. правяла для студэнтаў ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову, размоўны клуб на тэму "Dimmi cosa mangi e ti dirò chi sei" (Скажы мне, што ты ясі, і я скажу, хто ты). На гэты раз клуб быў прысвечаны італьянскай і беларускай кухні, а таксама пытанням здаровага харчавання.
Экспертамі па італьянскай мове, якія накіроўвалі і курыравалі кожную міні-групу, выступілі госці – студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці рамана-германская (італьянская) філалогія Кашкевіч Вікторыя, Кульпановіч Мілана, Пятрова Галіна, Жураўлёва Карына, Ібадава Ліяна, Рудзенік Вера, Шыкаловіч Вераніка пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства Мельнікавай Л.С. Прыемным сюрпрызам ад гасцей стала выкананне песні на італьянскай мове, бо ўсе яны з'яўляюцца ўдзельнікамі капэлы "Belcoro".
Падчас работы клуба студэнты 2 курса ФМА спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка", "Міжнароднае права" і "Мытная справа" абмеркавалі на італьянскай мове шэраг цікавых тэм: асаблівасці італьянскай і беларускай кухні, прыгатаванне любімых страў, прынцыпы міжземнаморскай дыеты, наведванне рэстаранаў і самыя незвычайныя стравы ў іх жыцці.
Хочацца адзначыць, што мерапрыемства прайшло ў сяброўскай нязмушанай атмасферы, што садзейнічала развіццю як навыкаў спантаннай гаворкі на італьянскай мове, так і камунікатыўных здольнасцей студэнтаў.
Спадзяемся, што такая форма работы была карыснай і спадабалася ўсім удзельнікам.
Хочам выказаць вялікую падзяку студэнтам філалагічнага факультэта і старэйшаму выкладчыку Мельнікавай Людміле Сяргееўне за дапамогу ў правядзенні гутарковага клуба на італьянскай мове!
Секцыя італьянскай мовы кафедры рамана-германскіх моў ФМА
{gallery}2024/2024_11_05_02{/gallery}