Select your language

3 лістапада студэнты спецыяльнасцяў "Міжнароднае права" і "Сусветная эканоміка", якія вывучаюць партугальскую мову, у рамках ХХХ Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад" наведалі паказ бразільскага фільма "Маркас - Сіла Волі".

«Маркас - Сіла Волі» – гэта дакументальны фільм пра бразільскага мастака Маркаса Сантоса дэ Сан-Жазэ-дус-Кампуса. Маркас нарадзіўся з цэрэбральным паралічам і таму не можа карыстацца рукамі. Ён усё робіць нагамі. Камера сочыць за жыццём Маркаса з 1996 года па сённяшні дзень. Пры нараджэнні Маркас Сантас пакутаваў ад кіслароднага галадання мозгу. У выніку ён назаўжды застаўся фізічна непаўнавартасным, у яго паралізавала кисці рук, а таксама часткова парушылася гаворка. У дзяцінстве Маркас навучыўся размаўляць з дапамогай мастацтва. Яго першыя малюнкі былі зроблены кавалачкам вугалю, які ён знайшоў на вуліцы. Фільм расказвае пра творчасць і жыццё гэтага дзіўнага чалавека. На Міжнародным кінафестывалі ENTRE DEUX MARCHES (Каны 2024) фільм атрымаў Гран-пры публікі "Жорж Лотнер". На кінафестывалі "Лістапад" кінастужка "Маркас - Сіла Волі" была прадстаўлена ў асноўным конкурсе неігравых фільмаў.

Міжнародны кінафестываль "Лістапад" - найбуйнейшы кінафорум Беларусі, які праходзіць у лістападзе на працягу тыдня ў г. Мінску. Кінафестываль праводзіцца з мэтай развіцця і ўмацавання міжнародных культурных сувязей, паказу дасягненняў кінамастацтва Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў апошніх гадоў, устанаўлення творчых кантактаў, абмену вопытам, аказання садзейнічання ў прафесійным станаўленні маладым кінематаграфістам, далучэння гледачоў да лепшых узораў айчыннага і сусветнага кіно.