31 кастрычніка - 1 лістапада 2024 г. адбылася II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў - членаў АБСЕ, СНД, ШАС, кіраўнікі міжнародных арганізацый, эксперты ў галіне бяспекі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.
Падчас канферэнцый абмяркоўваліся пытанні выклікаў і перспектыў еўразійскай бяспекі ў сучасных умовах, а таксама магчымасць распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.
У рамках секцыі “Economic (In)security in the modern world” даклад на тэму “Impact of unilateral sanctions on global economic security architecture” прадставіла доктар юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры міжнароднага права, Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека Алена Фёдараўна Доўгань.
