Select your language

30-31 кастрычніка 2024 г. у г. Мінску праходзіла канферэнцыя, прысвечаная 75-годдзю прыняцця Жэнеўскіх канвенцый. Мерапрыемства было арганізавана Місіяй Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Пасольствам Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Саветам па міжнародных адносінах «Мінскі дыялог».

У працэсе двухдзённага абмеркавання закраналіся пытанні эвалюцыі міжнароднага гуманітарнага права, ролі дзяржаўных і недзяржаўных (прыватных) суб'ектаў у забеспячэнні захавання міжнароднага гуманітарнага права, сучасных выклікаў імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права, а таксама аспекты выкладання і распаўсюджвання ведаў аб міжнародным гуманітарным праве.
У рамках панэльных дыскусій кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры міжнароднага права Наталля Алегаўна Мароз прадставіла даклад на тэму «Эвалюцыя і праблемы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў сучасных умовах».
Старшы выкладчык кафедры міжнароднага права, навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ганна Аляксандраўна Рыпінская выступіла спікерам у дыскусіях па пытаннях навучання і распаўсюджвання ведаў аб міжнародным гуманітарным праве.