Select your language

З 21 па 23 кастрычніка 2024 года каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у другім Міжнародным конкурсе судовых разбораў па міжнародным паветраным праве і заняла трэцяе месца. Конкурс праходзіў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у Каледжы права Універсітэта Шарджы.
У склад каманды ўваходзілі студэнты Ілля Шамшур, Ганна Астапчык і Паліна Аляшкевіч, трэнерамі каманды выступілі прадстаўнік Дэпартамента па авіяцыі Вольга Калошыч і выкладчык факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар'я Богдан.
Конкурс праводзіўся ў форме судовага разбору па іску адной дзяржавы да другой на падставе патрабаванняў міжнароднага публічнага права, міжнароднага паветранага права і права міжнародных дагавораў.
Беларуская каманда паказала высокі ўзровень падрыхтоўкі і цудоўнае валоданне англійскай мовай, лепшым выступоўцам прызнаны студэнт 3 курса Ілья Шамшур.