Другакурсніца факультэта міжнародных адносін БДУ Вікторыя Нікалаева стала пераможцам Маладзёжнага чэмпіянату свету па шашках-64. Студэнтка стала «залатым» прызёрам у хуткай праграме, а таксама бронзавым - у вокамгненной гульні.
Маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64 стартаваў 1 лістапада ў г. Аланіі (Турцыя). Усяго ў турніры бяруць удзел 170 спартсменаў з 14 краін. Спаборніцтвы праводзяцца ў мужчынскіх і жаночых групах па трох праграмах: класічнай, хуткай і вокамгненной.
Адзначым, Вікторыя Нікалаева мае званне «Міжнародны гросмайстар». Яна неаднаразова заваёўвала ўзнагароды рознай вартасці на міжнародных спаборніцтвах. Так, у верасні бягучага года студэнтка заняла другое месца на чэмпіянаце свету па шашках-64 у класічнай праграме.
Арганізатарам спаборніцтва выступіла Міжнародная федэрацыя шашак.
Крыніца: bsu.by