Select your language

3 кастрычніка студэнтам-мытнікам 3 курса ў рамках вывучэння навучальнага курса «Мытны кантроль» былі прадэманстраваны магчымасці службовага сабакі ў выяўленні рознага кшталту забароненых да перамяшчэння праз мытную мяжу тавараў.

Перад студэнтамі з расповедам аб кіналагічнай службе мытных органаў Беларусі выступіў прафесар ІППК мытных органаў Рэспублікі Беларусь У.У. Фурык, а таксама свае навыкі работы з сабакам паказалі кінолагі з розных мытняў краіны.

Студэнты ўбачылі высокі ўзровень дрэсіроўкі чатырохногіх памочнікаў мытніка. Выступленні выклікалі вялікую цікавасць і захапленне ў прысутных.

 

{gallery}2024/2024_10_03{/gallery}