Select your language

30 кастрычніка 2024 года студэнты і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне, прысвечанай 170-годдзю вялікага французскага паэта Арцюра Рэмбо, якая праходзіла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Рэмбоа лічыцца адным з заснавальнікаў сімвалізму і мадэрнізму ў літаратуры. Яго творчасць стала асновай для многіх паслядоўнікаў, у тым ліку нашай краіны. На вечарыне прагучалі вершы Арцюра Рэмбо на французскай мове, а таксама іх пераклады на рускую і беларускую мовы.