30 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча дэкана факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алены Дастанка з галоўным саветнікам дэпартамента аналізу ўнутранай палітыкі Цэнтра сацыяльных даследаванняў Азербайджана Ільясам Гусейнавым. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ Мікіта Бяленчанка.
Былі абмеркаваны напрамкі патэнцыйнага супрацоўніцтва ў навукова-акадэмічнай і экспертнай сферах. Асаблівую цікавасць выклікалі практычныя напрацоўкі па нівеляванні негатыўнага ўплыву знешнепалітычных працэсаў на ўнутраную стабільнасць і бяспеку дзяржавы.
