Адным з найбольш эфектыўных механізмаў развіцця адукацыйнай і навуковай дзейнасці секцыі партугальскай мовы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці з'яўляецца міжнароднае супрацоўніцтва. У верасні-кастрычніку бягучага года Ю.І. Сіняўская і Т.С. Шарупіч, старшыя выкладчыкі кафедры, і студэнты, якія вывучаюць партугальскую мову, прынялі ўдзел у наступных мерапрыемствах і сустрэчах:
- 23 верасня ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс (Бразілія) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Лізавета Серая, Марыя Гедымін і Вікторыя Чарняк, якія вывучаюць партугальскую мову на факультэце міжнародных адносін, пачалі вочнае навучанне ў Федэральным універсітэце Мінас-Жэрайс (Бразілія) на курсе "Міжнародныя эканамічныя адносіны" і "Сувязі з грамадскасцю". Навучанне працягнецца да 8 лютага 2025 г.
- 30 верасня ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс (Бразілія) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам старшыя выкладчык кафедры Ю.І. Сіняўская і студэнты 1,3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і "Сусветная эканоміка", якія вывучаюць партугальскую мову на факультэце міжнародных адносін, пачалі анлайн-навучанне на курсе "Партугальская мова як дадатковая" пры Федэральным універсітэце Мінас-Жэрайс. У навучанні бяруць удзел студэнты з універсітэтаў Беларусі, Расіі, Кітая, Паўднёвай Карэі і іншых краін. Прадугледжваецца правядзенне сінхронных (платформа Zoom) і асінхронных (платформа Moodle) заняткаў два разы на тыдзень. Курс працягнецца да 18 снежня 2024 года.
- 15 кастрычніка выкладчыкі і студэнты 1 курса спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны" і "Сусветная эканоміка" наведалі Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь і праслухалі лекцыю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Бразіліі ў Беларусі Бернарда Жорга Леапольда дэ Гарсія Клінгла. Лекцыя была прысвечана ролі Бразіліі на міжнароднай арэне, бразільска-беларускім адносінам, а таксама важнасці вывучэння партугальскай мовы.
- 19 кастрычніка ў рамках ІІІ ФЕСТЫВАЛЮ ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЙ КУЛЬТУРЫ У МІНСКУ выкладчыкі і студэнты наведалі паказ бразільскага фільма «Наша мара». Фільм, зняты ў 2023 годзе рэжысёрам Эдуарда Албергарыяй, уяўляе сабой біяграфічную драму пра дуэт «Клаўдзіньё і Бушэша», які лічыцца самым славутым фанк-калектывам і шконай дадзенага стылю ў бразільскай музыцы. Гісторыя сяброўства двух выканаўцаў, чыя паэзія і правінцыйныя рытмы заваявалі Бразілію, паўстае ў выглядзе эмацыйнага мюзікла, які спалучае рэальнасць і фантазію, трагедыі і гумар, пераадоленне і адкупленне.
- 23 кастрычніка выкладчыкі і студэнты наведалі ўрачысты прыём з нагоды ўручэння Таццяне Сяргееўне Шарупіч галоўнай дзяржаўнай узнагароды Бразіліі, Ордэна Рыу-Бранку. Узнагарода заснавана ў 1963 годзе і прызначана для заахвочвання асоб, якія праславіліся заслугамі перад Бразіліяй у дыпламатычнай, ваеннай і грамадзянскай службе. Асабліва важна тое, што гэтым ордэнам упершыню ўзнагароджаны грамадзянін Беларусі.
Сіняўская Ю.І., загадчык секцыі партугальскай мовы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2024/2024_10_25{/gallery}