Select your language

23 кастрычніка 2024 г. для студэнтаў 1-2 курсаў спецыяльнасці "Усходазнаўства" была праведзена адкрытая лекцыя "Выбары-2025 і выклікі сучаснасці". У ролі спікераў выступілі супрацоўнікі кафедры ўсходазнаўства: выкладчык Дзіяна Хасанаўна Сукарыя, выкладчык Марк Паўлавіч Шыраеў і старшы выкладчык Юрый Вячаслававіч Шаўцоў. Мадэратарам сустрэчы стала старшы выкладчык кафедры Ксенія Ігараўна Лешчанка.

Д. Х. Сукарыя распавяла слухачам пра свой асабісты досвед: яна была яшчэ падлеткам, калі ў Сірыі пачалася грамадзянская вайна. Дыяна Хасанаўна падкрэсліла вялізную значнасць дапамогі, аказанай Рэспублікай Беларусь грамадзянам Сірыі, якія пацярпелі як ад ваенных дзеянняў, так і ад стыхійных бедстваў - такіх, у прыватнасці, як землятрус 2023 года. Слухачы падрабязна азнаёміліся з праектам "Беларусь – Сірыя: ад сэрца да сэрца", накіраваным на аздараўленне сірыйскіх дзяцей у Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня" і ў працы якога Д. Х. Сукарыя прымае самы актыўны ўдзел. У якасці яркага прыкладу Дзіяна Хасанаўна прывяла гісторыю сірыйскай дзяўчынкі Рым, якая прыехала на аздараўленне ў Беларусь. У дзяўчынкі была знойдзена злаякасная пухліна, якую паспяхова выдалілі беларускія дактары. Выжыўшыя члены сям'і дзяўчынкі ўдзячны Беларусі і асабіста Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за неацэнную дапамогу і падтрымку.

М. П. Шыраеў азнаёміў студэнтаў са сваім вопытам работы з сірыйскімі дзецьмі ў рамках міжнароднай змены НДЦ "Зубраня" "Беларусь Сірыя: ад сэрца да сэрца". Марк Паўлавіч падкрэсліў, што дзяцей, якія прыехалі ў Беларусь, знаходжанне тут напаўняе надзеяй на лепшую будучыню і сіламі спраўляцца з выпрабаваннямі, якія выпалі на іх долю ўжо ў такім юным узросце.

Ю. В. Шаўцоў даў свой экспертны каментар адносна прычын вайны і наступстваў умяшання знешніх сіл. Юрый Вячаслававіч нагадаў студэнтам, што ў абстаноўцы нагнятання эмоцый варожымі сіламі вельмі важна рацыянальна і аб'ектыўна падыходзіць да аналізу атрыманай інфармацыі, а таксама асабліва адзначыў трываласць дзяржаўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння выклікам сучаснасці.

{gallery}2024/2024_10_23_02{/gallery}