Select your language

23 кастрычніка 2024 г. у Пасольстве Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў урачысты прыём з нагоды ўручэння галоўнай дзяржаўнай узнагароды Бразіліі, Ордэна Рыу-Бранку, названага ў гонар бразільскага дзяржаўнага дзеяча, міністра замежных спраў Жазэ Марыі да Сілва Параньёс малодшага, барона Рыу-Бранку.

Кавалерам Ордэна стала старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў ФМА Таццяна Сяргееўна Шарупіч. На ўручэнні ўзнагароды Пасол Бернард Клінгл даў высокую ацэнку дзейнасці Т.С. Шарупіч і адзначыў вялікі ўклад у развіццё двухбаковых адносін Беларусі і Бразіліі, умацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж двума народамі.