22 кастрычніка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў рамках Дыпламатычных чытанняў адбыўся круглы стол на тэму «Some Challenging Issues of Intercultural and Business Communication in the Era of Globalization». Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам заг. кафедры дац. С. А. Дубінка і старшых выкладчыкаў кафедры А. П. Гіцкай, А.М. Салавей, Т. В. Шміт. Студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" вынеслі на абмеркаванне даклады на актуальныя тэмы аб асаблівасцях міжкультурнай і бізнес-камунікацыі ва ўмовах глабалізацыі.
Першымі свае даклады прадставілі юнакі, чые работы былі накіраваны на вывучэнне аспектаў міжкультурнай камунікацыі. Пацановіч Ян і Селюн Дзяніс прадставілі даклад "Adapting Marketing Strategies for Different Cultural Contexts" аб тым, як адаптаваць маркетынгавыя стратэгіі для розных культурных кантэкстаў, падкрэсліваючы важнасць разумення мясцовых традыцый і патрэб спажыўцоў. Балабановіч Паліна і Мароз Ілля абмеркавалі прыроду канфліктаў у міжкультурным асяроддзі і прапанавалі стратэгіі для стварэння гарманічнай каманды (The Nature of Conflicts in Intercultural Aspect). Карпіна Дар'я і Кургуз Лізавета даследавалі непаразуменні ў міжкультурнай камунікацыі, прапаноўваючы кейсы і рашэнні для пераадолення гэтых бар'ераў. Ермачок Вераніка і Зайцава Марыя даследавалі псіхалогію матывацыі ў розных культурах, паказваючы, як нацыянальныя характарыстыкі ўплываюць на кіраванне чалавечымі рэсурсамі (The Psychology of Motivation in Different Cultures).
Наступная частка дакладаў была прысвечана бізнес-камунікацыі і праблемам, якія могуць узнікнуць ва ўмовах глабалізацыі сусветнай супольнасці. Еўдачэнка Вікторыя і Зяцікава Валерыя абмеркавалі тэндэнцыі развіцця люксавых брэндаў, акцэнтуючы ўвагу на зменах у спажывецкіх перавагах і іх уплыве на рынак ("Luxury Brands and Trends of Their Development"). У сваім дакладзе "Globalization: From Ancient Roots to Modern Complexity" Абабурка Мацвей і Сіранькоў Арцемій правялі гістарычны аналіз працэсу глабалізацыі, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснымі выклікамі, разглядаючы яе ўплыў на сусветную эканоміку. Чайкоўскі Раман і Лялькоўскі Аляксандр у сваім дакладзе "Mergers, Acquisitions and Joint Ventures: Key Features and Reasons for Failure" разгледзелі ключавыя асаблівасці зліцця і паглынання, а таксама прычыны іх няўдач, вылучаючы важныя аспекты стратэгічнага планавання. Саўчанка Лізавета асвятліла пытанні экалогіі, акцэнтуючы ўвагу на ініцыятывах кампаній па абароне навакольнага асяроддзя і іх сацыяльнай адказнасці ("Environmental Issues. Environmental Initiatives of Companies"). Аляксандр Жучэнка і Юрчык Лізавета прааналізавалі розныя тыпы арганізацый і канцэпцыі іх структуры, вылучаючы перавагі і недахопы кожнага падыходу (“Different Types of Organization, Different Concepts of Company Structure”). Азарэвіч Аляксандра расказала аб ролі міжнароднага маркетынгу ў стратэгіі міжнароднага бізнесу, падкрэсліваючы яго значнасць для паспяховай экспансіі на замежныя рынкі ("The Role of International Marketing in International Business Strategy"). Кушняроў Максім і Дашкевіч Кацярына разгледзелі ролю рэкламы і яе тэхналогіі, акцэнтуючы ўвагу на сучасных трэндах і метадах (The Role of Advertising. Advertising Techniques). Піскун Андрэй завяршыў мерапрыемства дакладам аб ролі сусветнага гандлю ў эканамічным росце і развіцці, аналізуючы яго ўздзеянне на глабальную эканоміку ("The Role of World Trade in Economic Growth and Development").
Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмену ідэямі і абмеркавання актуальных пытанняў, садзейнічаючы развіццю навуковага патэнцыялу студэнтаў. Студэнты прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень валодання англійскай мовай, але і развітыя навыкі публічнага выступлення з прэзентацыяй, а таксама адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў для развіцця прафесійных кампетэнцый і пашырэння кругагляду.
Ян Пацановіч, Дзяніс Селюн, студэнты 4 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка
{gallery}2024/2024_10_22{/gallery}