З пачатку кастрычніка 2024 года на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці праходзяць дыпламатычныя чытанні. Мерапрыемства мае комплексны характар і ўключае ў сябе круглыя сталы, акадэмічныя дыскусіі і дэбаты, віктарыны, конкурсы прэзентацый, ролевыя і дзелавыя гульні, прадстаўленне праектаў і іншыя інавацыйныя формы арганізацыі навучальных заняткаў. У гэтым годзе па традыцыі праграма Дыпламатычных чытанняў кафедры з'яўляецца насычанай на абедзвюх секцыях: гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў, кожная з якіх налічвае больш за 40 розных мерапрыемстваў, у якіх задзейнічаны як студэнты, так і магістранты.
Больш падрабязна з аглядам мерапрыемстваў першага тыдня секцыі гуманітарных спецыяльнасцей можна азнаёміцца ТУТ
{gallery}2024/2024_10_23{/gallery}