Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра міжнароднага турызму і гасціннасці пры падтрымцы Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва па турызме" пры Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзяць у г. Мінску XV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «АГРАЭКАТУРЫЗМ 2024: НОВЫЯ ВЫЗОВЫ – НОВЫЯ РАШЭННІ»

Канферэнцыя адбудзецца 15 лістапада 2024 г. Месца правядзення канферэнцыі: факультэт міжнародных адносін БДУ (г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд.1201)

Асноўная мэта канферэнцыі – абмеркаванне сучасных напрамкаў развіцця аграэкатурызму.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, акадэмічнай і прафесійнай суполак, гаспадары аграсядзіб, аспіранты, студэнты, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы. 

Прадугледжваецца работа па наступных напрамках:

  1. Аграэкатурызм як прыярытэтны від турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
  2. Фактары ўстойлівага развіцця аграэкатурызму.
  3. Інавацыйныя падыходы да развіцця аграэкатурызму: беларускі і замежны вопыт.
  4. Інклюзіўнасць у аграэкатурызме: адаптацыя турпрадукта для людзей з асаблівымі патрэбамі.
  5. Сучасныя тэхналогіі менеджменту і маркетынгу ў развіцці аграэкатурызму.
  6. Аграэкатурызм як інструмент захавання і актуалізацыі прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі:

  • Вочная з дакладам і наступнай публікацыяй у зборніку матэрыялаў
  • Вочная ў якасці слухача
  • Дыстанцыйная з дакладам і наступнай публікацыяй у зборніку
  • Дыстанцыйная ў якасці слухача
  • Завочная з публікацыяй у зборніку матэрыялаў канферэнцыі

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 28 кастрычніка 2024 г. на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Усе выдаткі па знаходжанні ў Мінску – за кошт накіроўваючага боку.

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртайцеся, калі ласка, па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.