16 кастрычніка 2024 года ў рамках правядзення факультэтам міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта комплексных даследаванняў развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь са стратэгічнымі партнёрамі – Расійскай Федэрацыяй і Кітайскай Народнай Рэспублікай – адбыўся Міжнародны круглы стол "Паўноморская дыпламатыя новага ўзроўню: на што арыентуюцца Мінск-Масква-Пекін".
Больш за 30 вучоных і экспертаў з Беларусі, Расіі і Кітая прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, сярод іх: член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Булаўко А.А., першы сакратар-аташэ па пытаннях навукі і вышэйшай адукацыі Пасольства Расійскай Федэрацыі Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Малахаў А.А., саветнік Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Янь Фэн, начальнік ДУ "Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў" Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат геаграфічных навук Рыжыкаў В.А., намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Шчаковіч А.У. Таксама ў рабоце круглага стала ўдзельнічалі даследчыкі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (Універсітэт) Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г.Мінску.
Дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдат палітычных навук, дацэнт Дастанка А.А. у сваім выступленні адзначыла, што ўпершыню тэматыка паўночнаморскай дыпламатыі і ў цэлым Паўночнага марскога шляху абмяркоўваецца на факультэцкай пляцоўцы ў такім шырокім экспертным складзе. Па сутнасці, дадзены старт пачатку комплекснага навуковага суправаджэння ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі па сур'ёзнаму асваенню Паўночнага марскога шляху ў кантэксце стратэгічнага партнёрства з Расіяй і Кітаем у новую эпоху.
Беларускія, расійскія і кітайскія даследчыкі прадставілі даклады, у якіх былі адлюстраваны гісторыя пачатку выкарыстання ў 1525 годзе Паўночна-Усходняга праходу, дасягненні папярэдніх пакаленняў у Арктычным рэгіёне і сучаснае бачанне арктычных, прыарктычных і шэрагу іншых дзяржаў (у тым ліку Рэспублікі Беларусь) адносна далейшага асваення Паўночнага марскога шляху. У гэтым кантэксце трэба адзначыць даклады дацэнта кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ, кандыдата эканамічных навук Яо Цзяхуэй («Паўночны марскі шлях: прагноз уплыву на глабальны і кітайска-беларускі гандаль»), аспіранта ФМА БДУ Французава А.І. («Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва на Паўночным марскім шляху ў рамках лагістыкі з Еўропы ў Кітай і назад»), старшага навуковага супрацоўніка Інстытута міжнародных даследаванняў МДІМЗ МЗС Расіі Кіенка А.У. («Міжнародна-прававая пазіцыя КНР па статусе Паўночнага марскога шляху») і аспіранта ФМА БДУ Го Вэнсінь («Патэнцыял Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў кантэксце ініцыятывы «Адзін пояс адзін шлях» у развіцці Паўночнага марскога шляху»). Мадэратарамі мерапрыемства выступілі загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ, доктар палітычных навук, дацэнт Есін Р.А. і дацэнт гэтай кафедры, кандыдат эканамічных навук Сінкевіч І.У.
