17 кастрычніка 2024 г. адбылося другое мерапрыемства з цыкла сустрэч сумеснай ініцыятывы факультэта міжнародных адносін БДУ і Моладзевай рады(парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Гэта ініцыятыва накіравана на развіццё ў студэнтаў грамадзянскасці і патрыятызму, адлюстраванне ролі моладзі ў сістэме кіравання дзяржавай.
Спікерам выступіў намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах Моладзевай рады (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Яўген Сяргеевіч Нішчыменка.
У ходзе сустрэчы Яўген Сяргеевіч падзяліўся сваім бачаннем дзейнасці парламента і акцэнтаваў увагу на важнасці моладзевай палітыкі ў нашай краіне. Ён расказаў аб рэалізацыі праекта "Моладзевы шчыт". Гэты праект закранае тэматыку незаконнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Студэнты праявілі вялікую цікавасць да тэматыкі, якая абмяркоўвалася.
{gallery}2024/2024_10_17{/gallery}