Select your language

15 кастрычніка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча студэнтаў 1-2 курсаў з начальнікам установы адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь", палкоўнікам юстыцыі, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам Юрыем Францавічам Камянецкім.

Кіраўнік Інстытута расказаў і прадэманстраваў відэаролікі аб злачынствах, звязаных з удзелам у экстрэмісцкай дзейнасці, абаротам наркатычных сродкаў і махлярствам. Студэнты з зацікаўленасцю слухалі інфармацыю аб тым, як арганізатары злачыннага бізнесу ўцягваюць у шэрыя схемы людзей і як тэлефонныя ашуканцы выкарыстоўваюць у сваіх злачынных справах кур'ераў службаў дастаўкі. У ходзе выступлення Ю.Ф. Камянецкім былі закрануты пытанні адказнасці за названыя злачынствы і дадзены рэкамендацыі як не патрапіць на хітрыкі зламыснікаў.

{gallery}2024/2024_10_15{/gallery}