12 кастрычніка пры кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі пачалася работа прафарыентацыйных школ будучага мытніка і будучага лагіста-міжнародніка. Для вучняў 10-11 класаў розных школ і гімназій Беларусі была праведзена экскурсія па факультэце, прачытаны лекцыі аб рабоце кафедры і па гісторыі мытнай справы і міжнароднай лагістыкі. Таксама слухачы азнаёміліся з асаблівасцямі выкладання англійскай мовы на ФМА.
{gallery}2024/2024_10_12{/gallery}