09 кастрычніка 2024 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» разам са старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Т.С. Карацюк наведалі «Восеньскі Салон 2024». Мерапрыемства было арганізавана ў рамках вывучэння праграмнай тэмы "Gure Unterhaltung" з наступнай падрыхтоўкай прэзентацыі на нямецкай мове па тэме "Kultur mit Superlativen".
Восеньскі Салон — гэта выстава работ маладых мастакоў, якія прадстаўляюць творы ў розных відах выяўленчага мастацтва, уключаючы жывапіс, графіку, фатаграфію, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі. На выставе было прадстаўлена больш за 450 работ 210 мастакоў.
У гэтым годзе Салон адзначае свой 10-гадовы юбілей, таму арганізатары зрабілі акцэнт на пераемнасць пакаленняў, на тое, што Салон, як мастацкая з'ява, сыходзіць каранямі ў XVII стагоддзе. У Мінску былі прадстаўлены карціны сусветных мастакоў з беларускімі каранямі: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Міхаіла Кікоіна, Осіпа Цадкіна і Шрагі Царфіна.
Вынікам наведвання дадзенага мерапрыемства стаў сумесны праект на нямецкай мове, прысвечаны беларускім мастакам і іх унёсук ў сусветную культуру.
{gallery}2024/2024_10_09_03{/gallery}