Select your language

10 кастрычніка 2024 года была праведзена прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 9-11 класаў ДУА "Гімназія №15 г.Мінска".

Старшы выкладчык кафедры Н.М. Капусціна праінфармавала аб асноўных напрамках работы кафедры і аб спецыяльнасцях "Мытная справа" і "Міжнародная лагістыка". Студэнтка першага курса спецыяльнасці «Міжнародная лагістыка», выпускніца дадзенай навучальнай установы Анастасія Дабжанская расказала пра свой выбар спецыяльнасці, досвед удзелу ў праграме БДУ «Студэнт на тыдзень» і пра дзейнасць Школ будучага мытніка і лагіста-міжнародніка. Сустрэча выклікала вялікую цікавасць у вучняў да гэтых спецыяльнасцей.