Select your language

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Белмытсэрвіс" – найбуйнейшы лагістычны аператар у Рэспубліцы Беларусь. 8 кастрычніка перад студэнтамі спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" і прафілізацыя "Мытная лагістыка" спецыяльнасці "Мытная справа" выступіў генеральны дырэктар РУП "Белмытсэрвіс" Д.В.Кавалёнак.

У сваім выступленні кіраўнік расказаў студэнтам аб дзейнасці прадпрыемства: гісторыі стварэння, структуры, паслугах. Асаблівую ўвагу Дзмітрый Вітальевіч удзяліў пытанням сённяшняга дня работы прадпрыемства ў сферы лагістыкі і яго перспектыў. Таксама ішла размова аб прафесіі лагіст-міжнароднік, яе важнасці ў сучасных умовах. Падчас выступлення паважаны госць адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.

{gallery}2024/2024_10_08{/gallery}