Select your language

У рамках ажыццяўлення прафарыентацыйнага праекта "Мытны ўніверсітэт" выкладчыкі кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі, студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" расказалі аб рабоце кафедры і прачыталі цыкл лекцый аб мытным заканадаўстве, мытнай службе і міжнароднай лагістыцы, міжнародным супрацоўніцтве мытнай службы Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў выступленнях была асветлена тэма геральдычных сімвалаў мытных органаў Рэспублікі Беларусь і формы адзення службовых асоб, узнагарод мытнай службы Рэспублікі Беларусь, закрануты пытанні гісторыі мытнай справы Беларусі. У праекце прынялі ўдзел прафесар В.А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі, старшыя выкладчыкі кафедры М.М. Капусціна, А.А. Хадакова, А.У. Грабеннікаў, студэнтка 2 курса С. Красоўская і студэнт 1 курса А. Падабед. 

{gallery}2024/2024_10_07{/gallery}