Прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін 4 і 5 кастрычніка арганізавала дзве ўнікальныя экскурсія.
4 кастрычніка супрацоўнікі ФМА наведалі адзін з самых цікавых і незвычайных музеяў нашай краіны. Гэта Музей грошаў, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца на яго тэрыторыі. У музеі мы пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія адлюстроўваюць гісторыю грашовага абароту на тэрыторыі Беларусі, гісторыю фінансавых устаноў і банкаўскай дзейнасці нашай краіны.
5 кастрычніка была арганізавана пешаходная экскурсія па Мінску «Блукаючыя зоркі» на тэму жыцця яўрэйскай дыяспары. Гэты маршрут пралягаў ад Свята-Духава кафедральнага сабора на Нямізе, потым вуліца Рэвалюцыйная, далей міма сабора Святых Апосталаў Пятра і Паўла на Ракаўскую вуліцу, Віцебскую вуліцу. Мы ўбачылі знакаміты дом Венгдорчыка ("Чырвоны дворык"), месца, дзе размяшчалася Халодная сінагога, а таксама дом з мезузай, будынак мінскай ешывы, дом яўрэйскіх вяселляў і многае іншае.
У ходзе экскурсіі было расказана аб падзеях, звязаных з жыццём вядомых людзей. Так, заснавальнік кінастудыі "Metro-Goldwyn-Mayer" нарадзіўся ў Мінску, Луіс Маер стварыў найбуйнейшую кінакампанію, якая доўгія гады дыктавала моду ў кінаіндустрыі.
Экскурсіі ў музей грошай і па старых раёнах Мінска выклікалі станоўчыя эмоцыі і ўражанні, гонар за свой родны горад.
{gallery}2024/2024_10_05{/gallery}