Загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР Руслан Алегавіч Есін прыняў удзел у V Міжнародным экспертным форуме сучасных даследаванняў гісторыі Кітая, які праходзіць 26-27 верасня 2024 года ў Пекіне.
У мерапрыемстве бяруць удзел вядучыя эксперты і вучоныя з Кітая, Расіі, Францыі, Японіі, Вялікабрытаніі, Карэі і шэрагу іншых дзяржаў. У рамках Форума Р. А. Есін выступіў з дакладам па тэме «Значэнне мадэрнізацыі кітайскага стылю для ўмацавання дружбы і партнёрства Рэспублікі Беларусь у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне». У сваім выступленні прадстаўнік БДУ адзначыў важнасць адаптацыі кітайскага вопыту мадэрнізацыі для развіцця двухбаковых адносін з Беларуссю, а таксама падкрэсліў ролю культурнага абмену і навуковага супрацоўніцтва ва ўмацаванні сувязей паміж краінамі.
Фармат мерапрыемства таксама быў выкарыстаны для правядзення сустрэч з прадстаўнікамі вядучых кітайскіх універсітэтаў і шэрагу замежных удзельнікаў форуму.
{gallery}2024/2024_09_26{/gallery}