Штогод 20 верасня ўсе мытнікі, дэкларанты і мытныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень мытніка.
Напярэдадні прафесійнага свята студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ Аляксандра Гарбатава (4 курс), Мікіта Уласенка (4 курс), Ірына Таркайла (2 курс), Сафія Красоўская (2 курс) былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай ад начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.
Таксама студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ, група ганаровай варты ФМА БДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе Мінскай рэгіянальнай мытні, прымеркаваным да Дня мытніка (канферэнц-зала гасцініцы "Беларусь", г. Мінск, 18 верасня 2024 года).
Да прафесійнага свята студэнтамі 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" арганізавана фотавыстава "Мытныя органы Рэспублікі Беларусь вачыма студэнтаў ФМА БДУ". Фотавыстава праходзіць на 8 паверсе навучальнага корпуса ФМА БДУ. Запрашаем наведаць фотавыставу.
Віншуем кафедру мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ і студэнтаў кафедры са святам. Жадаем моцнага здароўя і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ
{gallery}2024/2024_09_18{/gallery}