У гэтым годзе на нашым факультэце з'явілася новае мерапрыемства, якое дадало яркіх фарбаў у першы тыдзень вучобы! Які ў яго фармат і як яно прайшло?
«ТЫДЗЕНЬ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ» дазволіла кожнаму першакурсніку штодня знаёміцца з усімі спецыяльнасцямі бліжэй, даведвацца пра іх цікавыя асаблівасці ў фармаце конкурсаў, віктарын, упрыгожванняў і пачастункаў ад старшакурснікаў.
Упэўненыя, што новапрыбылым студэнтам гэтае мерапрыемства запомніцца надоўга, і спадзяемся, што яно стане новай традыцыяй на ФМА!
{gallery}2024/2024_09_06{/gallery}