13 верасня на базе Інстытута мытных органаў адбыўся дзень адчыненых дзвярэй. Штогадовае мерапрыемства ўвядзення ў спецыяльнасць наведалі студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ.
Студэнтаў азнаёмілі з асновамі мытнай службы, структурай і геральдычнымі сімваламі мытных органаў, прафесійнымі традыцыямі, расказалі ім аб значнасці і важнасці мытні ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны.
Удзельнікі таксама наведалі Мытную лабараторыю, дзе ім на практыцы прадэманстравалі правядзенне розных экспертыз.
А яшчэ студэнтам была прадстаўлена магчымасць вызначыць з ужываннем тэхнічных сродкаў памежнага кантролю падробленыя дакументы.
Адназначна запамінальным стала паказальнае выступленне кіналагічнай службы мытных органаў.
Таксама ў рамках дня адчыненых дзвярэй арганізаваны круглы стол "Мытныя гарызонты: шлях да поспеху".
{gallery}2024/2024_09_13{/gallery}