Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць XXIII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Беларусь у сучасным свеце», якая адбудзецца 24 кастрычніка 2024 г.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па міжнародных адносінах, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму праву, міжнароднаму турызму і гасціннасці, мытнай справе, усходазнаўству.
Адкрыццё і пленарнае паседжанне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 ( г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца праца ў секцыях.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць заяўку (форма ў інфармацыйным лісце) і накіраваць яе разам з матэрыяламі па эл. пошце
Запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць разасланыя па электроннай пошце да 20 кастрычніка 2024 года.