Select your language

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне трыццаць трэцяга выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры вызначэнні зніжэння аплаты студэнтам платнай формы навучання.

Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассыланне па асноўных бібліятэках краіны.

Трыццаць трэці зборнік плануецца выпусціць да 30 студзеня 2025 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.

Тэрмін падачы артыкулаў — да 15 лістапада 2024 г. уключна

Тэматыка артыкулаў:

  • эканоміка;
  • фінансы і банкаўская справа;
  • менеджмент;
  • маркетынг;
  • дзяржава і права;
  • юрыспрудэнцыя;
  • паліталогія;
  • гісторыя;
  • міжнародныя адносіны;
  • міжнародны турызм;
  • мытная справа;
    культуралогія;
  • лінгвакраіназнаўства;
  • філалогія;
  • журналістыка;
  • сучасныя замежныя мовы і іншыя.

Дадатковая інфармацыя на сайце www.nirs.by. Пытанні адпраўляйце на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.