З 5 па 15 верасня ў Маскоўскай вобласці (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын, у якім прынялі ўдзел 80 спартсменаў з 27 краін.
Студэнтка другога курса факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева заваявала сярэбраны медаль у класічнай праграме.
Паспяхова выступіў і другакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ майстар спорту Марат Леў, які заняў шостае месца ў хуткай праграме.
