Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 24 кастрычніка 2024 года праводзіць XVIII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам».

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па праблемах міжкультурнай камунікацыі і навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу па замежных мовах.

Адкрыццё і пленарнае паседжанне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца работа ў секцыях.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць заяўку (глядзі ў інфармацыйным лісце) і накіраваць яе разам з матэрыяламі па эл.пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 1 кастрычніка 2024 г.

Запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць разасланыя па электроннай пошце да 20 кастрычніка 2024 года. 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ