2 верасня ў рамках Інфармацыйнай гадзіны "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы" адбылася сустрэча студэнтаў-мытнікаў 1 курса з начальнікам Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь дзяржаўным саветнікам мытнай службы ІІІ рангу В.А. Гошыным.
Кіраўнік ведамаснага інстытута ў сваім выступленні яскрава расказаў аб ролі мытнай службы ў сучасным эканамічным жыцці Беларусі, аб гісторыі станаўлення мытнай справы ў рэспубліцы, аб сваёй насычанай прафесійнай мытнай і дыпламатычнай кар'еры. На заканчэнне сустрэчы ён адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.
