Студэнты і магістранты БДУ могуць дадаткова вывучаць дысцыпліны на іншых факультэтах БДУ і спецыяльнасцях ФМА на платнай аснове ў вольны ад асноўных заняткаў час (за выключэннем замежных моў і дысцыплін на англійскай мове).
Дакументы прымаюцца да 13 верасня ў Галоўным упраўленні адукацыйнай дзейнасці БДУ (вул. Бабруйская, 7, каб. 409). Бланк заявы і інструкцыя па афармленні дакументаў даступны па спасылцы.
З пералікам навучальных дысцыплін восеньскага семестра, замацаваных за кафедрамі ФМА, можна азнаёміцца ТУТ.
Інфармацыя па выбары дадатковых дысцыплін на спецыяльнасцях ФМА - метадыст дэканата ФМА Шулякоўская Вольга Віктараўна, каб. 518 навучальнага корпуса ФМА.