2024 год аб'яўлены Годам якасці. Гэта сведчыць аб тым, што планка якасці ў нашай краіне ўзнята на самы высокі і ўсёабдымны ўзровень, закранае ўсе сферы жыцця.
Важным крокам на шляху лічбавага развіцця Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь стаў Інтэрнет-партал «КАЧЕСТВО.БЕЛ», які быў запушчаны ў 2019 годзе. Ён уяўляе сабой інтэграваны інфармацыйны рэсурс, які ўключае розныя звесткі аб прадукцыі з розных інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) Дзяржстандарта.
Неабходнасць і актуальнасць Інтэрнэт-партала прадыктавана сучаснымі тэндэнцыямі, калі канчатковаму карыстачу неабходна па адным кліку атрымаць комплексны адаптаваны і зразумелы набор актуальных і дакладных звестак аб прадукцыі. Больш падрабязная інфармацыя ТУТ.