29 чэрвеня прафсаюзны актыў факультэта міжнародных адносін у складзе дэлегацыі БДУ накіраваўся ў г. Баранавічы ў рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Дарогамі славы".
У 2024 годзе горад Баранавічы быў удастоены вымпела "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".
Па дарозе дацэнт С.С. Аляксандравіч прадставіў удзельнікам мерапрыемства даклад "Аперацыя "Баграціён": асноўныя этапы і стратэгічнае значэнне".
У Баранавічах удзельнікі наведалі знакавыя мемарыяльныя мясціны і дэталёва азнаёміліся з гісторыяй рэгіёна ў перыяд акупацыі і вызвалення горада 8 ліпеня 1944 г.
![]() |
![]() |

