Select your language

Паважаныя абітурыенты! Прапануем да азнаямлення пералік дакументаў, неабходных пры падачы заяў на атрыманне месца ў інтэрнаце.

Спіс неабходных дакументаў для тых, хто пражывае ў Беларусі:

  1. Заява
  2. Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
  3. Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (можна атрымаць самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі. Звяртаем увагу на назву даведкі!).
  4. Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, ці на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
  5. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі. 

Акрамя таго, просім студэнтаў, якія адносяцца да льготнай катэгорыі пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, дадаткова правяраць наяўнасць свайго населенага пункта ў пераліку забруджаных тэрыторый.

Пералік крытэрыяў прадастаўлення жылога памяшкання іншагароднім навучэнцам у інтэрнатах для навучэнцаў БДУ на 2024 – 2025 навучальны год