25 чэрвеня 2024 года на факультэце міжнародных адносін упершыню адбыўся выпуск слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі "Англійская мова ў перагаворным працэсе (прэзентацыі, афіцыйна-дзелавая карэспандэнцыя і камунікацыя, вядзенне перагавораў)".
Слухачамі курсаў "Англійская мова ў перагаворным працэсе (прэзентацыі, афіцыйна-дзелавая карэспандэнцыя і камунікацыя, вядзенне перагавораў)" сталі 14 чалавек: выкладчыкі факультэта міжнародных адносін, біялагічнага факультэта, гістарычнага факультэта, юрыдычнага факультэта, супрацоўнікі НАН, упраўлення міжнародных сувязей БДУ і іншых арганізацый.
Слухачы паспяхова справіліся з праграмай, развілі навыкі аўдзіравання, вуснага маўлення, навыкі публічнай іншамоўнай гаворкі і вядзення перамоваў, а таксама асвоілі сучасную тэрміналагічную англамоўную лексіку.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі нефармальны падыход і прафесіяналізм старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Зудовай Святланы Аляксандраўны і Фядосавай Эдзіты Валер'еўны.
{gallery}2024/2024_06_25{/gallery}