29 мая 2024 г. адбылося чарговае пасяджэнне СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" кафедры міжнародных адносін.
На пасяджэнні абмяркоўваліся актуальныя праблемы дзейнасці міжнародных арганізацый, міждзяржаўных аб'яднанняў і супольнасцей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2–3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Экспертам з'яўляўся доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін, прафесар У.Е. Снапкоўскі. Пасяджэнне складалася з дзвюх частак. У першай частцы (тэарэтычнай) праведзена гутарка са студэнтамі, прысвечаная тэарэтычным аспектам заяўленай тэмы пасяджэння, падчас якой аўдыторыі зададзены пытанні аб класіфікацыі міжнародных арганізацый, іх прыкметах. Таксама прафесар У.Е. Снапкоўскі расказаў пра гісторыю вывучэння праблематыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У другой частцы пасяджэння (практычнай) студэнты выступілі з дакладамі, прысвечанымі асобным аспектам тэмы. Функцыянаванне ААН (міратворчая дзейнасць; дзейнасць Апостальскай Сталіцы ў арганізацыі; пытанні міграцыі; праблемы рэфармавання) разгледжаны ў дакладах А. Кахановіч, Д. Шнітковай, К. Кадоўб, К. Шаўцовай. Спецыфіку функцыянавання рэгіянальных арганізацый (Саюз арабскага Магрыба; АСЕАН; ЦЮРКСАЙ) выявілі ў сваіх выступах Р. Ібрагімава, Я. Прановіч, А. Шышкова. П. Чайкун і В. Пруднікава разгледзелі шматбаковую дыпламатыю Чылі і фармат Міжземнаморскага супрацоўніцтва адпаведна. Форма сустрэчы дазволіла выступоўцам прадставіць вынікі сваіх даследаванняў, усім прысутным – абагульніць, а таксама папоўніць веды па акрэсленай тэме.
СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" запрашае зацікаўленых далучыцца да яе працы ў наступным навучальным годзе.
А.В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін
{gallery}2024/2024_05_29{/gallery}