Курсы павышэння кваліфікацыі "Пратакол і этыкет міжнародных зносін" прайшлі на факультэце міжнародных адносін шосты раз і захоўваюць сваю актуальнасць.
Слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі "Пратакол і этыкет міжнародных зносін" з 10 чэрвеня па 14 чэрвеня 2024 г. сталі 18 супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў, Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, прадпрыемства «Прэзідэнт-Гатэль», прадпрыемства «Медтэхнацэнтр», Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінскі трактарны завод, Беларуская чыгунка, упраўленне па справах культуры БДУ.
Слухачы атрымалі магчымасць азнаёміцца з правіламі дзелавой камунікацыі і нормамі міжнародных зносін. Навучанне па дадзенай тэматыцы садзейнічае падрыхтоўцы да міжнароднай дзейнасці і паглыбленню ўжо наяўных у спецыялістаў ведаў.
У ходзе навучання слухачы вывучылі стандарты зносін у дзелавой сферы, культуру гасціннасці, правілы арганізацыі і правядзення перагавораў, нацыянальныя асаблівасці дзелавога этыкету, пытанні лічбавага этыкету і іншыя тэмы.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі яе практычную накіраванасць і падзяліліся ўражаннямі аб эфектыўным, на іх думку, фармаце правядзення заняткаў.
14 чэрвеня адбылося ўручэнне пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
Дзякуем за работу выкладчыкам і распрацоўшчыкам праграмы – дацэнтам кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасіі Міксюк і Людміле Слуцкай.
