У Міжнародны дзень абароны дзяцей студэнткі-арабістыкі ўдзельнічалі ў рабоце стэнда Пасольства ААЭ.
1 чэрвеня 2024 года Валахановіч Дыяна і Дунай Кацярына, студэнткі трэцяга курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», дапамагалі ў працы стэнда Пасольства Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь у рамках Дабрачыннага фестывалю-кірмашу «Магія дзяцінства», які быў арганізаваны Мінскім Міжнародным Жаночым клубам жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў з нагоды Міжнароднага дня аховы дзяцей.
На мерапрыемстве прысутнічалі стэнды пасольстваў Азербайджана, Грузіі, Грэцыі, Палестыны, В'етнама, Турцыі, Казахстана, Егіпта, ААЭ, Таджыкістана, Малдовы, Рускага дома ў Мінску.
Кожны стэнд апроч культурнага каларыту прадставіў свае нацыянальныя стравы і прысмакі. Стэнд Пасольства Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў таксама прадставіў гасцям фестывалю сваю гастранамічную разнастайнасць.
Усе атрыманыя сродкі ад дабрачыннага кірмашу, у тым ліку лоты, выстаўленыя для продажу ад стэндаў пасольстваў, будуць накіраваны на дабрачынныя праекты.
{gallery}2024/2024_06_01_02{/gallery}