8 чэрвеня 2024 г. прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію па маршруце «Уселюб–возера Літоўка–Навагрудак–Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр»
Дыямент чыстай вады ў гэтым вянку, безумоўна, сам Навагрудак. Горад рыцараў і паэтаў. Яго ўнікальны лёс у багатым мінулым Панямоння цудоўна апеты паэтам сусветнай славы Адамам Міцкевічам, пра якога горад і дагэтуль захоўвае трапяткую памяць. Асаблівыя ўражанні засталіся ад наведвання дома-музея Адама Міцкевіча і карціннай галерэі Канстанціна Качана, сучаснага беларускага мастака. К.Качан асабіста прыйшоў пазнаёміцца з нашай групай, пагаварыць пра жывапіс і адказаць на пытанні. На думку ўдзельнікаў экскурсіі, галерэя К. Качана — гэта сапраўдны храм жывапісу з цёплай душэўнай атмасферай.
У алмазным вянку Навагрудка ззяюць і іншыя каштоўныя камяні — Уселюб, возера Літоўка, Лаўрышава. Усе разам яны нараджаюць гістарычную фрэску выключнага зачаравання і глыбіннага зместу, апраўленую незабыўнымі пейзажнымі карцінамі даліны велічнага Нёмана — сімвала Беларусі.
Скончылася экскурсія на высокай духоўнай ноце наведваннем праваслаўнага Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра, чыя гісторыя налічвае 800 гадоў.
Нельга забыць атмасферу цеплыні і шчырай сімпатыі, з якой сустракалі нашу групу мясцовыя жыхары, былі арганізаваны чаяванні і пачастункі прысмакамі.
Паездка дала магчымасць адпачыць і пакінула цудоўныя ўспаміны.
{gallery}2024/2024_06_08{/gallery}