24 мая 2024 г. на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прававая абарона інтэлектуальнай уласнасці. Праблемы тэорыі і практыкі». Суарганізатарам канферэнцыі выступіў факультэт міжнародных адносін БДУ.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя эксперты ў галіне права інтэлектуальнай уласнасці з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан.
Прадметам абмеркавання сталі найбольш актуальныя праблемы, з якімі сутыкаецца сучаснае права інтэлектуальнай уласнасці:
- штучны інтэлект і права інтэлектуальнай уласнасці;
- аўтарскае права ва ўмовах лічбавых выклікаў;
- забеспячэнне балансу інтарэсаў праваўладальнікаў і грамадства;
- антыманапольнае заканадаўства як інструмент барацьбы са злоўжываннямі правамі інтэлектуальнай уласнасці;
- кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю ў ВНУ і інш.
З пленарным дакладам "Аб канцэпцыі развіцця права інтэлектуальнай уласнасці як элемента прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь" выступіў дацэнт кафедры міжнароднага права Лосеў С.С.
У рамках канферэнцыі была арганізавана тэматычная дыскусійная панэль "Міжнародныя аспекты аховы інтэлектуальнай уласнасці", у рабоце якой прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры міжнароднага права дац. Леановіч А.Б., дац. Лосеў С.С., а таксама студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" Даменікан А.А. (3 курс), Васілевіч А.Д., Карчэўская А.У., Караленка Р.А. (2 курс).
{gallery}2024/2024_05_24{/gallery}