Да ўвагі студэнтаў платнай формы навучання! З 10.06.2024 г. на факультэце міжнародных адносін пачынаецца збор дакументаў для прадастаўлення зніжак са сфарміраванага кошту навучання на 2024-2025 навучальны год.
Дакументы прымаюцца ў дэканаце (к. 518) да 05 ліпеня 2024 г. па будніх днях з 10.00 да 16.00 гадзін. Перапынак на абед з 13.00 да 14.00.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у куратара навучальнай групы.