Select your language

30 мая 2024 года ўпершыню адбыўся выпуск слухачоў навучальных курсаў "Італьянская мова для пачаткоўцаў" на факультэце міжнародных адносін.

Слухачамі курсаў "Італьянская мова для пачаткоўцаў" сталі 11 чалавек. Гэта студэнты факультэта міжнародных адносін і прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, супрацоўнікі эканамічнага, фізічнага і юрыдычнага факультэтаў, настаўнікі школ, супрацоўнікі іншых арганізацый.

Слухачы паспяхова справіліся з праграмай, вывучылі асновы італьянскай мовы, навучыліся чытаць і разумець змест адаптаваных тэкстаў, весці вусныя і пісьмовыя зносіны на пэўнае кола тэм бытавога характару.

У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі нефармальны падыход і прафесіяналізм старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Далідовіч Вольгі Уладзіміраўны.

Большасць слухачоў выказалі жаданне прадоўжыць навучанне на курсах італьянскай мовы на факультэце міжнародных адносін.