Select your language

10 мая 2024 г. студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Барэйка Аліна сустрэлася з навучэнцамі 10 і 11 класаў ДУА «Гімназіі № 3 г. Маладзечна» ў рамках прафарыентацыйнай работы.

Аліна падрабязна расказала пра спецыяльнасці нашага факультэта, пэўныя прафесіі, якія можна атрымаць пасля заканчэння навучання. Яна таксама прадставіла падрабязную інфармацыю аб праходных балах, неабходных для паступлення ва ўніверсітэт, і аб тым, якія дакументы і тэсты трэба здаць для паспяховага паступлення. Вялікая ўвага была ўдзелена актыўнаму студэнцкаму жыццю ўніверсітэта ў цэлым, прадэманстраваны фатаграфіі і відэа з агульнаўніверсітэцкіх мерапрыемстваў. Школьнікі азнаёміліся са студэнцкімі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у рамках факультэта міжнародных адносін: Прафсаюзнае бюро студэнтаў факультэта міжнародных адносін, Савет стараст ФМА, Студэнцкі Савет па якасці адукацыі, ВА ГА "БРСМ" ФМА БДУ, Савет зямляцтваў БДУ і іншыя.

Падчас размовы студэнтка расказала пра свой вопыт паступлення на факультэт, адказала на ўсе пытанні старшакласнікаў. У выніку сваёй працы Аліна атрымала вялікі вопыт і новыя навыкі. Зносіны са школьнікамі дапамаглі ёй лепш зразумець іх патрэбы і інтарэсы, а таксама садзейнічалі паляпшэнню навыкаў работы з аўдыторыяй.

Студэнтка выказала падзяку адміністрацыі школы за прадстаўленую магчымасць праводзіць прафарыентацыйную працу і за аказаную падтрымку ў яе справе. Яна спадзяецца, што яе інфарматыўная лекцыя дапаможа маладым людзям зрабіць правільны выбар і пасьпяхова рэалізаваць свае таленты і здольнасьці ў будучыні. 

{gallery}2024/2024_05_10{/gallery}