Select your language

25 мая 2024 г. філіял-кандыдат Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску на базе ФМА БДУ правёў камандна-дзелавую гульню "17000 дзён", прысвечаную Мэтам устойлівага развіцця.

За арганізацыю і правядзенне гульні адказвалі куратар філіяла-кандыдата, студэнт 3 курса ФМА Арцём Паловінскі, член праектнага аддзела філіяла-кандыдата, дублёр моладзевага пасла Мэты ўстойлівага развіцця №10 "Скарачэнне няроўнасці ўнутры краін і паміж імі", студэнтка 1 курса ФМА Вольга Старавойтава і моладзевы пасол Мэты ўстойлівага развіцця №17 "Умацаванне сродкаў ажыццяўлення і актывізацыя работы ў рамках Глабальнага партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця", студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта БДУ Ягор Яварэц.

У гульні прынялі ўдзел 3 каманды, якія складаліся са студэнтаў ФМА і юрыдычнага факультэта і прадстаўлялі, паводле праведзенага лёсавання, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Кітайскую Народную Рэспубліку і Саудаўскую Аравію.

Кожная каманда атрымала магчымасць глыбей вывучыць Мэты ўстойлівага развіцця і прааналізаваць магчымы эфект іх рэалізацыі ў адпаведных краінах.

Па выніках гульні пераможцам была прызнана каманда студэнтаў ФМА, якая прадстаўляла ПАР.

Усе ўдзельнікі атрымалі каштоўны досвед каманднай працы і комплекснага краіназнаўчага аналізу. 

{gallery}2024/2024_05_25{/gallery}