Select your language

22 мая ў чытальнай зале бібліятэкі факультэта міжнародных адносін адбылася выстава навуковых работ доктара гістарычных навук, прафесара кафедры міжнародных адносін Уладзіміра Еўдакімавіча Снапкоўскага, прысвечаная яго 70-годдзю.

На адкрыцці прысутнічалі выкладчыкі кафедры, студэнты-міжнароднікі і госці.

Адкрыў выставу намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Дзмітрый Георгіевіч Рашэтнікаў. Ён адзначыў шматгадовую паспяховую і плённую працу Снапкоўскага У. Е. на факультэце і павіншаваў яго ад імя адміністрацыі факультэта з юбілеем. Усе прысутныя далучыліся да гэтых віншаванняў.

Падчас мерапрыемства Уладзімір Еўдакімовіч расказаў пра свой шлях у навуку, спыніўся на найбольш значных выданнях, адказаў на пытанні, якія паступілі. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Яшчэ раз віншуем доктара гістарычных навук, прафесара кафедры міжнародных адносін Уладзіміра Еўдакімавіча Снапкоўскага з юбілеем і жадаем рэалізаваць усё задуманае! 

{gallery}2024/2024_05_22_02{/gallery}